Прием в 1 класс

Прыём дакументаў у 1 клас

 у 2023 годзе

 

Прыём дакументаў у 1 клас  Дзяржаўнай установы адукацыі «Чэрнікаўшчынская базавая школа» будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2023 года (у адпаведнасці з лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023  № 02 -01-14 / 2404/дс «Аб арганізацыі прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі»). Прыём (залічэнне) у 1 клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі  п.6 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў цякучым каляндарным годзе (п.3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі). Для залічэння ў першы клас неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі

пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці 

медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці.

заключэнне ЦКРНіР аб праграмме навучання (пры яго наяўнасці)

Пераважнае права на залiчэнне маюць асобы, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў прымаюцца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах. 

СПІС ВЁСАК МІКРАРАЁНА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ: 1. Чэрнікаўшчына; 2. Цяўлава; 3. Дуброва; 4. Уса; 5. Хамічы; 6. Леднікі; 7.  Лісаўшчына; 8. Гаёўка; 9. Машчонае.

Дакументы падаюцца ў кабінет намесніка дырэктара  (панядзелак-пятніца: 08.00-13.00, 15.00-20.00; субота: 09.00-13.00)

Тэлефон для даведак: (801716) 71332

 

 Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці:  Кавецкі Аляксандр Юр'евіч (8029) 2783635

свернуть