Из жизни школьного лагеря

12.06.2024

12 чэрвеня ў школьным лагеры «Летні калейдаскоп» была зладжаная адмысловая музыкальная гасцёўня, прысвечаная беларускай музыцы. Дзецям пашанцавала ці не ўпершыню пачуць сусветна вядомыя беларускія кампазіцыі, дазнацца пра калектывы «Сябры» і «Песняры», а таксама пра некаторыя народныя беларускія песні. Больш за ўсё выхаванцам лагера спадабаліся «Полька беларуская» і «Рушнікі», а самыя актыўныя дзеці дружна пусціліся ў скокі.