Выстава "Здаровы лад жыцця"

10.02.2024

У рамках шостага школьнага дня 10 лютага ў бібліятэцы ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава "Здаровы лад жыцця".
Сярод выставачных экспанатаў была мастацкая літаратура, часопісы, буклеты і плакаты, якія змяшчаюць інфармацыю аб розных захворваннях, карысныя парады па прафілактыцы хвароб і арганізацыі здаровага ладу жыцця, рэкамендацыі аб захаванні рэжыму дня і сну.