Круглы стол "Роля сям'і ў жыцці чалавека"

28.01.2024

        У рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі 27.01.2024 г. прайшоў круглы стол "Роля сям'і ў жыцці чалавека". Галоўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей перакананні важнасці сям'і, духоўных і сямейных каштоўнасцяў. Падчас мерапрыемства навучэнцы казалі, што сям'я - гэта пачатак новага жыцця, працягу роду, захаванне традыцый. Сям'я-гэта дом, гэта месца, дзе прыемна знаходзіцца, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць. Вынікам мерапрыемства стала выснова, што сям'я-гэта апора ў жыцці кожнага чалавека і яна дае сілы і ўпэўненасць у сучаснасці і будучыні.