БІБЛІЯТЭКА ПРА РАДЗІМУ 📖

03.12.2023

БІБЛІЯТЭКА ПРА РАДЗІМУ 📖

Няма на свеце лепш і выдатней краіны, чым Радзіма. Тут самая прыгожая прырода, шмат рэк, азёр, лясоў і неабсяжная абсяг палёў. І жывуць у ёй самыя выдатныя людзі. Нездарма яна называецца Краінай пад белымі крыламі.

А дзе ж можна даведацца яшчэ больш пра нашу краіну, як не ў бібліятэцы? Менавіта таму 2 снежня школьнай бібліятэкай была прадстаўлена ўвазе чытачоў кніжная выстава"Мая краіна Беларусь".

На кніжных паліцах можна было азнаёміцца са славутасцямі Беларусі, адкрыць для сябе нешта новае, а таксама даведацца шмат карыснай і цікавай інфармацыі.