☀ З ЖЫЦЦЯ ЛАГЕРА ☀

03.11.2023

3 лістапада ў школьным аздараўленчым лагеры прайшоў занятак на тэму "Беларусь спартыўная".

Дзеці даведаліся пра розныя віды спорту, пра дасягненні беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, расказалі пра свае захапленні і памарылі пра тое, у якім відзе спорту хацелі б заваяваць медалі.

Акрамя таго, у хлопцаў была магчымасць праявілі сваю творчасць, вынікам якога стала выстава малюнкаў "віды спорту".

А яшчэ вельмі цікава і займальна прайшла" Хвілінка бяспекі", дзе дзеці самі распавядалі аб правілах электрабяспекі.