З ЖЫЦЦЯ ЛАГЕРА

02.11.2023

Сёння з выхаванцамі аздараўленчага лагера была праведзена гутарка "аб правілах бяспечных паводзін з жывёламі", падчас якой хлопцы паразважалі пра тое, як сябе паводзіць пры зносінах з жывёламі.

Хлопцы таксама паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне "самы разумны", падчас якой яны ператварыліся ў казачных герояў і перамяшаліся ад адной станцыі да іншай, выконваючы заданні рознай складанасці.

Такім чынам яны пабывалі на станцыях:
"Знаўцы казак"
" Тэлеграма"
"Загадка"
"Героі казак"
"Крыжаванка"
"Казачны рэквізіт"
"Блытаніна"
"Дапішы імя"

Веданне казак, кемлівасць і згуртаванасць каманд дапамагалі дзецям хутка пераадольваць цяжкасці і паспяхова падысці да фінішу.