ШАГ - Школа Актыўнага Грамадзяніна

26.10.2023

26 кастрычніка 2023 г.у нашай установе адбылося мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я-пачатак усіх пачаткаў."

У рамках ШАГ  №1 навучэнцы актуалізавалі веды аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, грамадства і дзяржавы з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "мы даведаемся".

У рамках ШАГ №2" Мы разважаем", у хлопцаў адбылася сустрэча з Ярашэвічам Аляксеем Мікалаевічам - інжынерам ААТ Агракамбінат" Дзяржынскі", з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта"100 пытанняў даросламу". Аляксей Мікалаевіч падзяліўся сакрэтамі поспеху ў выхаванні дзяцей і шчаслівага сямейнага жыцця.

У ходзе рэалізацыі ШАГ №3" Мы дзейнічаем", пры падвядзенні вынікаў хлопцы абмеркавалі актуальнасць дадзенай тэмы, падкрэсліўшы, што менавіта ў сям'і адбываецца фарміраванне чалавека як грамадзяніна.Завяршылася мерапрыемства творчымі конкурсамі, дзе школьнікі чыталі вершы і слухалі песні пра бацькоў, пра цяпло хатняга ачага.

Кожнае дзіця панёс з сабой віншавальны ліст для бацькоў, выраблены ўласнаручна.