Шосты школьны дзень 28 кастрычніка

28.10.2023

28 кастрычніка 2023 года шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі быў насычаным на мерапрыемствы. З навучэнцамі пачатковай школы быў праведзены круглы стол"традыцыі маёй сям'і". З дзецьмі абмяркоўваліся пытанні каштоўнасці сям'і, важнасць захавання традыцый у сям'і. Вучні расказвалі пра традыцыі ў іх сем'ях. Таксама ў іх была магчымасць прыдумаць сямейныя традыцыі, якія б яны хацелі, каб яны былі ў сям'і . У канцы заняткі хлопцы зрабілі выснову, што сямейныя традыцыі збліжаюць членаў сям'і, робяць яе моцнай.
Таксама ўсе жадаючыя змаглі наведаць кніжку выставу ў бібліятэцы, пагуляць у шахматы і настольны тэніс. А адным з важных мерапрыемстваў у гэты дзень стала акцыя па навядзенні чысціні і парадку на тэрыторыі школы, у якой прынялі ўдзел члены працоўнага калектыву, навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі!