СУБОТА - НЕ ПАДСТАВА СУМАВАЦЬ 

10.09.2023

 СУБОТА - НЕ ПАДСТАВА СУМАВАЦЬ 

У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, фарміравання ў вучняў адказных адносін да свайго здароўя, тэматычная выстава бібліятэкі ў шосты школьны дзень прайшла пад назвай "Здароўе - аснова жыцця", дзе дзеці маглі азнаёміцца з кнігамі і брашурамі, прысвечанымі здароўю.

Навучэнцы 1-4 класаў падчас гутаркі «Як захаваць здароўе» фармулявалі правілы здаровага ладу жыцця, пацвярджаючы выказванні прыкладамі з жыцця. У ходзе мерапрыемства таксама ўспомнілі прыказкі пра здароўе.

А пазней хлопцы паспрабавалі сябе ў ролі кухараў, якія прапануюць наведвальнікам паспрабаваць карысную ежу ў кафэ.