Шосты школьны дзень 2 верасня 2023 года

04.09.2023

Субота-лепшы час для забаў з карысцю! 🎭

У рамках шостага школьнага дня для вучняў 1-4 класаў нашай установы быў арганізаваны круглы стол "Чытаем па беларуску".

Дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі тэматычнага дыялогу, з цікавасцю выконвалі заданні, звязаныя з перакладам слоў, успаміналі беларускія казкі.

А навучэнцы 1-9 класаў напярэдадні святкавання нацыянальнага свята" Дзень беларускага пісьменства "прынялі ўдзел у круглым стале"Гісторыя беларускага кнігадрукавання".

Для дзяцей была арганізавана кніжная выстава, экспазіцыі якой прысвечаны вядомым асветнікам роднай краіны. А навучэнцы змаглі ажыццявіць завочнае падарожжа па старонках жыцця беларускага першадрукара Францыска Скарыны, а таксама даведаліся пра гісторыю з'яўлення кнігі. Завяршылася мерапрыемства займальнай віктарыны, прысвечанай гісторыі кнігадрукавання.